26 верасня 2022 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны вэбінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «Дэманстрацыя электроннай падачы міжнароднай заяўкі праз партал еРСТ».
У ходзе дадзенага вэбінара будзе прадэманстравана праца з парталам ePCT па падрыхтоўцы і падачы заяўкі PCT.
Вэбінар праводзіцца на рускай мове і разлічаны на заяўнікаў, патэнтных павераных, супрацоўнікаў аддзелаў інтэлектуальнай уласнасці і вынаходнікаў.
Па завяршэнні прэзентацыі ўдзельнікі вэбінара ў рэжыме анлайн змогуць накіраваць свае каментары і задаць пытанні.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.