Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) абнавіла платформу WIPO INSPIRE. Звесткі аб сістэме ЕАПАТІС (EAPATIS – Eurasian Patent Information System) Еўразійскай патэнтнай арганізацыі размешчаны ў раздзеле баз дадзеных.
Платформа WIPO INSPIRE – гэта адкрытая ўніверсальная інфармацыйная платформа па агульнадаступных рэсурсах у галіне інтэлектуальнай уласнасці для інаватараў і прадпрымальнікаў усяго свету.
На платформе WIPO INSPIRE размешчана інфармацыя аб пошукавых патэнтных базах дадзеных, патэнтных рэестрах, сістэмах патэнтнай аналітыкі, арганізацыях, якія спецыялізуюцца на трансферы тэхналогій, звесткі для цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый.
Інфармацыя аб ЕАПАТІС размешчана ў раздзеле пошукавых баз дадзеных, знайсці старонку сістэмы можна па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).