02.09.2022

З 1 верасня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) змяняецца парадак аказання патэнтна-інфармацыйных паслуг.

Асаблівасці новай працэдуры:

  • новая форма бланка-замовы;
  • аказанне паслуг на падставе дагавора далучэння (прыняць умовы дагавора можна з дапамогай прастаўлення ў бланку-замове адпаведнай адзнакі аб згодзе з усімі ўмовамі дагавора);
  • прадастаўленне згоды на апрацоўку персанальных дадзеных.

Падрабязная інфармацыя аб паслугах, дагавор далучэння, прэйскурант і формы неабходных дакументаў размешчаны па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (+375 17) 272 52 99 або па электроннай пошце piu@ncip.by.

Вверх