Кансультацыi: +375 (17) 272 93 27
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
11.11.2020

У стагоддзе лічбавых тэхналогій кампутарныя праграмы з'яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. І мы паведамляем вам, што зараз з'явілася магчымасць размяшчэння на Біржы інтэлектуальнай уласнасці (далей - Біржа ІУ) камерцыйных прапаноў на кампутарныя праграмы!

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (далей - НЦІУ) рэалізоўвае праект Біржа ІУ, які дазваляе праваўладальнікам інфармаваць патэнцыйных пакупнікоў аб камерцыйных прапановах на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і дае дадатковую магчымасць перадаць, даць права або іншым спосабам распарадзіцца сваім інтэлектуальным капіталам.

З патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да камерцыйных прапаноў, можна азнаёміцца на сайце НЦІУ па спасылцы.

Вверх