Нагрудны знак

НАГРУДНЫ ЗНАК АДРОЗНЕННЯ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» «ЗА ЗАСЛУГІ»

Нагрудны знак адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» (далей – знак) уяўляе сабой падвеску – квадрат зялёнага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, пастаўлены на кут, у цэнтры якога размешчаны аб'яднаныя ў адзіную кампазіцыю літара «і» залацістага колеру і літара «ў» чырвонага колеру з аблямоўкай залацістага колеру, на фоне стрэлкі цёмна-зялёнага колеру, якая паказвае кірунак уверх. Квадрат з літарамі размешчаны на прамым раўнаканцовым вырубным крыжы (крыжы - «васьмірозе») залацістага колеру з аблямоўкай таго ж колеру. На адваротным баку падвескі размешчаны надпіс: «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» залацістага колеру.

Падвеска-крыж пры дапамозе кальца і вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой замацаваная стужка зялёнага колеру. На верхняй планцы калодкі размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру, на ніжняй планцы калодкі размешчаны надпіс: «За ЗАСЛУГІ» таго ж колеру.

На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення пры дапамозе заколкі-шпількі.

Памеры знака: вышыня падвескі - 35 мм, шырыня падвескі - 35 мм, вышыня калодкі - 34 мм, шырыня калодкі - 25 мм.

Парадак і ўмовы ўзнагароджання знакам вызначаны ў Палажэнні аб нагрудным знаку адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі».

Палажэнне аб Камісіі па разглядзе прапаноў аб узнагароджанні нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі».