Пытанне: Ці можа аўтар перадаць у калектыўнае кіраванне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) створаную ім аранжыроўку Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь?

Адказ: Музычная аранжыроўка ўяўляе сабой перапрацоўку твора і адносіцца да вытворных твораў (абзац дваццаць другі арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве)). У адпаведнасці з п. 1     арт. 10 Закона аб аўтарскім праве аўтарам вытворных твораў належыць аўтарскае права на ажыццёўленую імі перапрацоўку твора пры ўмове захавання правоў аўтара твора, які падвергнуўся перапрацоўцы.

У адпаведнасці з абзацам трэцім п. 1 арт. 7 Закона аб аўтарскім праве дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права.

Парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2024 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Закон аб дзяржаўных сімвалах).

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь павінен выконвацца ў дакладнай адпаведнасці з тэкстам і музычнай рэдакцыяй (нотамі) згодна з дадаткамі 6 і 7 да ўказанага закона, а таксама ў адпаведнасці з эталонным запісам Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (частка чацвёртая арт. 3 Закона аб дзяржаўных сімвалах).

Закон аб дзяржаўных сімвалах не прадугледжвае магчымасць стварэння аўтарскай версіі аранжыроўкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым НЦІУ не можа прыняць такую аранжыроўку ў калектыўнае кіраванне.

10.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)