Пытанне: Ці можа аўтар верша перадаць Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне яго маёмаснымі правамі?
Адказ: У дачыненні да літаратурных твораў НЦІУ ў адпаведнасці з атрыманай дзяржаўнай акрэдытацыяй ўпаўнаважаны ажыццяўляць калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі ў выпадку, калі гэта тэксты музычных твораў альбо літаратурныя творы (напрыклад, п'есы), якія выкарыстоўваюцца ў складзе тэатральна-відовішчных паказаў.
Такім чынам, аўтар мае права перадаць НЦІУ паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне яго маёмаснымі правамі на верш, які будзе выкарыстоўвацца ў складзе музычнага твора альбо тэатральна-відовішчнага прадстаўлення. У іншых выпадках выкарыстання вершаў практычнае ажыццяўленне правоў аўтараў магчыма ў індывідуальным парадку.
06.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)