Пытанне: Ці трэба праваўладальнікам перадаваць у калектыўнае кіраванне Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) новыя версіі музычных твораў (рэміксы і да т. п.), арыгіналы якіх ужо былі зарэгістраваныя ў НЦІУ для мэт калектыўнага кіравання?

Адказ: Згодна з п. 2 арт. 50 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г.    № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі перадаюцца арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі непасрэдна аўтарам ці іншым праваўладальнікам на падставе заключанага з ёю дагавора аб кіраванні маёмаснымі правамі на твор і (або) аб'ект сумежных правоў, а таксама па адпаведных дагаворах з іншымі арганізацыямі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, у тым ліку замежнымі.

Пры гэтым дагавор аб кіраванні маёмаснымі правамі на твор і (або) аб'ект сумежных правоў павінен змяшчаць пералік твораў і (або) аб'ектаў сумежных правоў, канкрэтныя формы і спосабы іх выкарыстання, у дачыненні да якіх арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі перадаюцца паўнамоцтвы на кіраванне.

Вытворны твор (пераклад ці іншая перапрацоўка твора, якія з'яўляюцца вынікам творчай працы, у тым ліку апрацоўка, агляд, пераказ, анатацыя, рэзюмэ, рэферат, інсцэніроўка, музычная аранжыроўка) ахоўваецца ў якасці асобнага аб'екта аўтарскага права нароўні з творам, які падпаў пад перапрацоўку, і іншымі вытворнымі ад яго творамі (арт. 4, 6 і 10 Закона аб аўтарскім праве).

Такім чынам, калі ў музычнага твора ёсць іншыя версіі (напрыклад, аранжыроўкі), праваўладальнікам неабходна перадаць у калектыўнае кіраванне НЦІУ ўсе існуючыя творы (і арыгінальныя, і вытворныя ад яго) паасобку, каб НЦІУ мог сабраць ўзнагароджанне за выкарыстанне кожнага з іх.

07.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)