Пытанне: Як Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) даведаецца, якія аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў выкарыстоўваліся і ці трэба паведамляць у НЦІУ інфармацыю аб выкарыстанні такіх аб'ектаў іх праваўладальнікам?
Адказ: Згодна з п. 4 арт. 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) карыстальнікі абавязаны весці дакладны ўлік выкарыстання твораў і (або) аб'ектаў сумежных правоў і прадстаўляць арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі звесткі аб іх выкарыстанні, а таксама дакументы, звязаныя з разлікамі і выплатай узнагароды.
Такім чынам, НЦІУ атрымлівае ўсе неабходныя звесткі аб выкарыстанні аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў ад карыстальнікаў, і праваўладальнікам, якія заключылі з НЦІУ дагаворы аб кіраванні маёмаснымі правамі, не патрабуецца кожны раз інфармаваць НЦІУ, дзе і кім выкарыстоўваліся іх творы або аб'екты сумежных правоў, каб НЦІУ сабраў і размеркаваў адпаведнае ўзнагароджанне.
У той жа час нішто не перашкаджае праваўладальнікам, жадаючым пераканацца ў тым, што канкрэтнае выкарыстанне іх твораў або аб'ектаў сумежных правоў было зафіксавана ў справаздачнай дакументацыі карыстальніка, прадстаўленай у НЦІУ, паведаміць НЦІУ неабходныя звесткі для праверкі.
05.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)