Пытанне: Як Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адсочвае выкарыстанне перададзеных у калектыўнае кіраванне твораў за мяжой?

Адказ: У НЦІУ заключаны дагаворы аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў з замежнымі арганізацыямі па калектыўным кіраванні (з поўным пералікам такіх арганізацый можна азнаёміцца ў раздзеле «Аўтарскія і сумежныя правы» – «Калектыўнае кіраванне» – «Агульная інфармацыя» – «Партнёрскія АКК»), на падставе якіх адбываецца абмен сумамі ўзнагароджання, сабранымі замежнымі арганізацыямі па калектыўным кіраванні на сваёй тэрыторыі за выкарыстанне твораў, якія адносяцца да рэестру НЦІУ, і, наадварот, сабранымі НЦІУ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за выкарыстанне твораў, якія адносяцца да рэпертуару адпаведных замежных арганізацый па калектыўным кіраванні.

Такім чынам, непасрэднае кіраванне маёмаснымі правамі праваўладальнікаў, якія заключылі дагаворы аб кіраванні маёмаснымі правамі з НЦІУ, на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляюць адпаведныя замежныя арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

05.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)