У Цэнтрах падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і яе абласных філіялаў аказваюць кансультацыйную дапамогу ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Даюцца бясплатныя вусныя кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару, адказы на якія не патрабуюць сістэмнага аналізу па прымяненні норм заканадаўства.
Кансультацыі даюцца па наступных пытаннях:
Агульнага характару:
- аб прававой ахове вынаходак, карысных мадэляў, прамысловых узораў, таварных знакаў і знакаў абслугоўвання і найменняў месцаў паходжання тавараў, тапалогій інтэгральных мікрасхем, гатункаў раслін), аб складзе дакументаў, аб патрабаваннях, што прад'яўляюцца да іх афармлення;
- аб парадку вылічэння і тэрміны аплаты патэнтных пошлін;
- аб працэдуры і тэрмінах разгляду заявак.
Даведачнага характару:
- аб банкаўскіх рэквізітах для аплаты патэнтных пошлін;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з заканадаўствам у сферы інтэлектуальнай уласнасці
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з аб'ектамі прамысловай уласнасці, рэкамендацыямі і тлумачэннямі ў галіне прамысловай уласнасці, прыкладным пералікам нарматыўна прававых і літаратурных крыніц у дапамогу спецыялістам па правядзенні патэнтных даследаванняў;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца з бланкамі ў галіне прамысловай уласнасці;
- аб тым, дзе можна азнаёміцца са спісам патэнтавых павераных Рэспублікі Беларусь;
-аб Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы Беларусі;
- аб пераліку паслуг, якія прадстаўляюцца Цэнтрам на платнай аснове.
У сувязі з вытворчай неабходнасцю праца кансультацыйнага пункта (прыём званкоў) будзе абмежаваная.
Просім звяртацца у выпадку неабходнасці па ўказаных ніжэй пытаннях па наступных тэлефонах:
унясенне змяненняў у дзяржаўныя рэестры аб'ектаў права прамысловай уласнасці, рэгістрацыя дагавораў на названыя аб'екты, прадастаўленне выпісак з дзяржаўных рэестраў, выдача ахоўных дакументаў і іх дублікатаў: +375 17 272 93 18 (унясенне змяненняў і выдача ахоўных дакументаў), +375 17 272 93 42 (дагаворы на АПУ).
Падача заяўкі і экспертыза заяўленых пазначэнняў на рэгістрацыю ў якасці таварных знакаў і знакаў абслугоўвання:
Падача і экспертыза заявак на выдачу патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, сарты раслін і на рэгістрацыю тапалогій інтэгральных мікрасхем – +375 17 375 86 07;
заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, перапіска па іх: +375 17 272 98 43;
дагаворы аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы, пералікі твораў, дадатковыя пагадненні і іншыя дакументы ў сферы аўтарскага права: +375 17 272 97 11, +375 17 272 94 91;
дагаворы на рэгістрацыю камп'ютэрных праграм: +375 17 272 99 02;
заявы на аказанне патэнтна-інфармацыйных паслуг і дакументы па заключэнні дагавораў на аказанне платных паслуг: +375 17 392 52 19, +375 17 272 52 99.
З рэжымам аказання кансультацыйный дапамогi ў абласных філіялах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі можна азнаёміцца тут.