Апеляцыйны савет разглядае:

скаргі:

1. на рашэнні па выніках папярэдняй экспертызы:

  • заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства;
  • заяўкі на выдачу патэнта на сорт раслін;
  • заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака;
  • заяўкі на прадастаўленне права карыстання геаграфічным указаннем;

2. на рашэнні па выніках патэнтнай экспертызы:

  • заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства;
  • заяўкі на выдачу патэнта на сорт раслін;

3. на рашэнні па выніках экспертызы:

  • заяўкі на выдачу патэнта на карысную мадэль;
  • заяўкі на выдачу патэнта на прамысловы ўзор;
  • заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы;
  • заяўленага на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака абазначэння, прынятыя на падставах, прадугледжаных у пункце 3 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання»;

4. на рашэнні па выніках экспертызы заяўкі на прадастаўленне права карыстання геаграфічным указаннем па сутнасці;

5. на рашэнні па выніках паўторнай экспертызы заяўленага на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака абазначэння;

6. на рашэнні па выніках экспертызы абазначэння, заяўленага на рэгістрацыю ў якасці таварнага знака Еўразійскага эканамічнага саюза;

7. на рашэнні па выніках экспертызы заящки на найменне месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза.

пярэчанні супраць:

1. выдачы патэнта на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор у адпаведнасці з нацыянальнай працэдурай рэгістраціі;

2. выдачы патэнта на сорт раслін;

3. выдачы патэнта на вынаходства ў адпаведнасці з Еўразійскай патэнтнай канвенцыяй ад 9 верасня 1994 г.;

4. выдачы патэнта на прамысловы ўзор у адпаведнасці з Пратаколам аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 г.;

5. міжнароднай рэгістрацыі прамысловага ўзору ў адпаведнасці з Жэнеўскім актам Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў ад 2 ліпеня 1999 г.;

6. прадастаўлення прававой аховы таварнаму знаку, які зарэгістраваны ў адпаведнасці з нацыянальнай працэдурай рэгістрацыі, а таксама ў адпаведнасці з Мадрыдскім пагадненнем аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў ад 14 красавіка 1891 г. і Пратаколам да Мадрыдскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў ад 27 чэрвеня 1989 г.;

7. прадастаўлення прававой аховы таварнаму знаку Еўразійскага эканамічнага саюза;

8. прадастаўлення прававой аховы найменню месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза;

9. прадастаўлення права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза канкрэтнай асобе (асобам);

10. рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і прадастаўлення права карыстання ім;

11. прадастаўлення права карыстання геаграфічным указаннем канкрэтнай асобе (асобам).

заявы:

1. аб прызнанні таварнага знака або абазначэння, якое выкарыстоўваецца ў якасці таварнага знака, агульнавядомым таварным знакам (далей – заява аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам);

2. аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака;

3. аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і права карыстання ім;

4. аб спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем;

5. аб спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза і права карыстання ім;

6. аб спыненні дзеяння права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дзейнасць Апеляцыйнага савета рэгламентуецца Палажэннем аб Апеляцыйным савеце пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2020 г. № 13.

Скаргі, пярэчанні і заявы, якія падаюцца ў Апеляцыйны савет, разглядаюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2020 г. № 499.

Падача скаргі, пярэчання, заявы

Скарга падаецца ў НЦІУ заяўнікам па адпаведнай заяўцы самастойна або праз патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь.

Пярэчанне, заява падаюцца ў НЦІУ асобай самастойна або праз прадстаўніка, у тым ліку патэнтнага паверанага Рэспублікі Беларусь.

Заява аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам падаецца ўладальнікам таварнага знака або асобай, якая карыстаецца абазначэннем у якасці таварнага знака.

Заява аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака, заява аб спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза і заява аб спыненні дзеяння права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза могуць быць пададзены любой асобай.

Заявы аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання і спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем падаюцца асобамі, названымі ў частцы першай пункта 4 артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2002 г. № 127-З «Аб геаграфічных указаннях».

Заява таксама можа быць пададзена прадстаўніком асобы, якая падае заяву, у тым ліку патэнтным павераным.

Умовы падачы скаргі, пярэчання, заявы

Скарга падаецца ў двух экзэмплярах і павінна адносіцца да адной заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, сорт расліны, заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, таварнага знака, у тым ліку таварнага знака Еўразійскага эканамічнага саюза, заяўкі на прадастаўленне права карыстання геаграфічным указаннем, заяўкі на найменне месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пярэчанне падаецца ў трох экзэмплярах і павінна адносіцца да аднаго патэнта, таварнага знака, рэгістрацыі геаграфічнага ўказання, права карыстання геаграфічным указаннем.

Заява аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам падаецца ў двух экзэмплярах, а заявы аб спыненні прававой аховы агульнавядомага таварнага знака, спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання, спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем, спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза і спыненні дзеяння права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза падаюцца ў трох экзэмплярах і павінны адносіцца да аднаго аб'екта.

Да скаргі, пярэчання, заявы прыкладаюцца:

  • дакумент, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны за падачу скаргі, пярэчання або заявы;
  • даверанасць, якая аформлена ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі скарга, пярэчанне або заява падаюцца праз прадстаўніка;
  • да пярэчання супраць выдачы патэнта на карысную мадэль па падставе, прадугледжанай падпунктам 1.1 пункта 1 артыкула 33 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2002 г. № 160-З «Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», прыкладаецца хадайніцтва аб праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці, устаноўленым заканадаўствам, разам з дакументам, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны за правядзенне такой праверкі, або рашэнне па праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці, устаноўленым заканадаўствам, у выпадку, калі яна праводзілася раней па хадайніцтве асобы, якая падае пярэчанне, або яе правапапярэдніка;
  • пры падачы заявы аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам на аб’ёмны (трохмерны) таварны знак або абазначэнне, якое выкарыстоўваецца ў якасці таварнага знака, прадстаўляецца выява агульнага віду такіх таварнага знака або абазначэння і неабходныя дадатковыя праекцыі, якія даюць аб іх вычарпальнае ўяўленне.

Дакументы, якія прыкладаюцца да скаргі, пярэчання, заяваў аб спыненні, прадстаўляюцца ў той жа колькасці экзэмпляраў, што і скарга, пярэчанне, заявы аб спыненні, за выключэннем дакумента, які пацвярджае выплату патэнтнай пошліны за падачу скаргі, пярэчання або заявы, і даверанасці, якая аформлена у адпаведнасці з заканадаўствам, калі скарга, пярэчанне або заява падаюцца праз прадстаўніка.

Пры афармленні ў адпаведнасці з заканадаўствам даверанасці на прадстаўніцтва інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце рэкамендуецца ўказваць канкрэтныя паўнамоцтвы, неабходныя для гэтай мэты, напрыклад: на падпісанне, падачу, змяненне, водгук скаргаў (пярэчанняў, заяў); на падпісанне, падачу водгукаў на пярэчанні, якія змяшчаюць довады па матывах аспрэчвання патэнта, пасведчання або рэгістрацыі, супраць якіх пададзена пярэчанне; на ўдзел у разглядзе скаргаў (пярэчанняў, заяў), уключаючы паўнамоцтвы на выступленне на паседжанні калегіі Апеляцыйнага савета, дачу тлумачэнняў па матэрыялах справы, заяву адводаў членам калегіі Апеляцыйнага савета; на падпісанне дакументаў, звязаных з справаводствам у Апеляцыйным савеце, вядзенне перапіскі, атрыманне любых дакументаў і гэтак далей.

Даверанасць ад імя юрыдычнай асобы павінна быць падпісана яе кіраўніком. Калі даверанасць падпісана іншай асобай, неабходна прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы дадзенай асобы на падпісанне даверанасці ад імя юрыдычнай асобы.

Скарга, пярэчанне, заява не прымаюцца да разгляду Апеляцыйным саветам, калі:

  • разгляд скаргі, пярэчання, заявы не адносіцца да кампетэнцыі Апеляцыйнага савета;
  • скарга пададзена пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну і не змяшчае хадайніцтва аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі;
  • пярэчанне, заява аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання, спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем, спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза або спыненні дзеяння права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза пададзены пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну;
  • скарга, пярэчанне, заява пададзены з парушэннем патрабаванняў, прадугледжаных у пунктах 5-15, 18-22 Палажэння аб парадку падачы скаргаў, пярэчанняў, заяў і іх разгляду Апеляцыйным саветам пры патэнтным органе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 жніўня 2020 г. № 499.

Пры гэтым патэнтная пошліна за падачу скаргі, пярэчання, заявы не вяртаецца.

Скарга, пярэчанне, заява могуць быць пададзены зноў пры ўмове ўстранення прычын непрыняцця да разгляду і выплаты патэнтнай пошліны ў памеры, устаноўным заканадаўствам.

У выпадку прадстаўлення да раней пададзеных пярэчання, заяў аб спыненні дзеяння рэгістрацыі геаграфічнага ўказання, спыненні дзеяння права карыстання геаграфічным указаннем, спыненні дзеяння рэгістрацыі наймення месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза і спыненні дзеяння права карыстання найменнем месца паходжання тавару Еўразійскага эканамічнага саюза дадатковых матэрыялаў Апеляцыйным саветам правяраецца, ці не змяняюць дадатковыя матэрыялы прававых падстаў такіх пярэчання і заяў, у тым ліку ўказаных у пярэчанні ўмоў патэнтаздольнасці вынаходства, карыснай мадэлі, прамысловага ўзору або падстаў для адмовы ў рэгістрацыі таварнага знака. Такія матэрыялы могуць быць аформлены ў якасці самастойнага пярэчання або заявы.

Разгляд скаргі, пярэчання, заявы

Скаргі разглядаюцца на паседжанні калегіі Апеляцыйнага савета на працягу аднаго месяца, пярэчанні, за выключэннем пярэчання супраць выдачы патэнта на карысную мадэль, пададзенага адначасова з хадайніцтвам аб праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці, устаноўленым заканадаўствам, і заявы – на працягу шасці месяцаў з даты іх паступленні ў НЦІУ.

Пярэчанне супраць выдачы патэнта на карысную мадэль, пададзенае адначасова з хадайніцтвам аб праверцы карыснай мадэлі на адпаведнасць умовам патэнтаздольнасці, устаноўленым заканадаўствам, разглядаецца на пасяджэнні калегіі Апеляцыйнага савета на працягу шасці месяцаў з даты прыняцця рашэння па выніках указанай праверкі карыснай мадэлі.

Удзельнікамі разгляду скаргаў, пярэчанняў, заяў могуць быць: асоба, якая падала скаргу, пярэчанне, заяву, уладальнік аспрэчваемага аб’екта інтэлектуальнай уласнасці, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў НЦІУ, рашэнне якіх аспрэчваецца. Няяўка любога з удзельнікаў разгляду скаргі, пярэчання або заявы, які належна апавешчаны аб даце і месцы правядзення паседжання калегіі, не з'яўляецца перашкодай да іх разгляду.

Асоба, якая падала скаргу, пярэчанне, заяву, або яе прадстаўнік, якія апавешчаны належным чынам аб прыняцці скаргі, пярэчання, заявы да разгляду, могуць адклікаць пададзеныя скаргу, пярэчанне, заяву да абвяшчэння рэзалютыўнай часткі рашэння Апеляцыйнага савета, пры гэтым патэнтная пошліна за падачу скаргі, пярэчання, заявы не вяртаецца.

Пры спыненні вытворчасці па пярэчанню і заявах аб спыненні паўторны зварот у Апеляцыйны савет па спрэчцы паміж тымі ж бакамі, аб тым жа прадмеце і па тых жа падставах, а па скарзе – па тым жа прадмеце і па тых жа падставах не дапушчаецца.

На працягу пяці рабочых дзён з даты прыняцця рашэння па скарзе, на працягу двух месяцаў з даты прыняцця рашэння па пярэчанні або заяве Апеляцыйным саветам рыхтуецца рашэнне, якое змяшчае матывіровачную частку, і яго копія накіроўваецца ўдзельнікам разгляду скаргі, пярэчання, заявы або іх прадстаўнікам.

На працягу шасці месяцаў з даты атрымання рашэння Апеляцыйнага савета яно можа быць абскарджана ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Рашэнне Апеляцыйнага савета, прынятае па выніках разгляду заявы аб прызнанні агульнавядомым таварным знакам, можа быць абскарджана ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь асобай, якая падала названую заяву, на працягу шасці месяцаў з даты атрымання гэтага рашэння або іншай асобай на працягу шасці месяцаў з даты публікацыі звестак, якія адносяцца да гэтага агульнавядомага ў Рэспубліцы Беларусь таварнага знака, у афіцыйным бюлетэні.

Атрымаць кансультацыю па пытаннях дзейнасці Апеляцыйнага савета можна:


Вверх