Патэнтным павераным Рэспублікі Беларусь з'яўляецца фізічная асоба, якая адпавядае патрабаванням заканадаўства, атэставаная і зарэгістраваная ў Дзяржаўным рэестры патэнтных павераных Рэспублікі Беларусь. Патэнтнаму паверанаму ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права на прадстаўніцтва фізічных і юрыдычных асоб па пытаннях аховы і рэалізацыі правоў на аб'екты прамысловай уласнасці.
Адносіны, звязаныя з дзейнасцю патэнтных павераных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, патрабаванні да патэнтных павераных, парадак іх атэстацыі, а таксама іх правы і абавязкі вызначаюцца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 1998 г. № 379 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб патэнтных павераных Рэспублікі Беларусь».
Азнаёміцца са спісам атэставаных патэнтных павераных Рэспублікі Беларусь можна тут.
Інфармацыя па пытаннях атэстацыі патэнтных павераных тут.