Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» запрашае да супрацоўніцтва аўтараў (прафесарска-выкладчыцкі склад, аспірантаў, ад'юнктаў, дактарантаў і магістрантаў устаноў вышэйшай адукацыі, навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.) для апублікавання артыкулаў.
Прыярытэт публікацый артыкулаў у часопісе прадастаўляецца аўтарам, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні, практыкуючым юрыстам і эканамістам.
Артыкулы аўтараў праходзяць праверку па праграме «Антыплагіят» на прадмет запазычання тэксту.
Для апублікавання артыкула ў часопісе неабходна накіраваць па электроннай пошце isbelarus@ncip.by наступныя дакументы:
1. Артыкул (фармат .doc (MS Word 2003); для формул - у формульным рэдактары Word.
2. Рэцэнзію аб рэкамендацыі артыкула да апублікавання. У якасці рэцэнзентаў выступаюць спецыялісты, якія маюць навуковую ступень кандыдата або доктара навук у адпаведнай галіне ведаў.
3. Партрэтнае фота аўтара(аў) артыкула.
4. Выявы, якія выкарыстоўваюцца ў артыкуле, падаюцца асобнымі файламі з пашырэннем .jpg і дазволам 300 dpi. (пры наяўнасці).
5. Аўтарскі дагавор, падпісаны аўтарам(амі), прадастаўляецца ў папяровым выглядзе па адрасе: вул. Казлова, 20, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220034 (у двух экзэмплярах).
1. Артыкул павінен быць аб'ёмам не менш за 6 старонак (не уключаючы спіс цытуемых крыніц). Калі аб'ём перавышае 13 старонак, рэдакцыя мае права падзяліць артыкул на часткі.
2. Мовы публікуемых матэрыялаў – руская і беларуская. Прымаюцца матэрыялы на англійскай мове ў перакладзе на рускую / беларускую мову (на іншых замежных мовах у перакладзе на рускую / беларускую мову па ўзгадненні з адказным рэдактарам часопіса).
3. Правілы афармлення: усе палі – 20 мм, шрыфт – Times New Roman 14 пт, адзінарны міжрадковы інтэрвал, абзацны водступ – 1,25 см.выраўноўванне тэксту – па шырыні. У табліцах і ілюстрацыях дапускаецца памяншэнне памеру шрыфта да 12.
4. Артыкул павінен змяшчаць наступныя абавязковыя элементы, якія размяшчаюцца праз пропуск радка:
- УДК;
- назва артыкула, якое адлюстроўвае асноўную яе ідэю;
- Прозвішча, імя аўтара(аў) артыкула з указаннем адраса месца працы (вучобы), пасады, вучонай ступені, вучонага звання, нумар тэлефона (працоўны і мабільны) і электроннай пошты (e-mail);
- анатацыю, якая выкладае кароткі змест артыкула (8-10 радкоў) на рускай / беларускай і англійскай мовах (шрыфт 12);
- ключавыя словы – да 10 слоў ці словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць сутнасць матэрыялу на рускай / беларускай і англійскай мовах (шрыфт 12);
- структура артыкула: уводзіны (актуальнасць і мэта работы); асноўная частка (разгляд праблематыкі вывучанага кірунку); заключэнне (высновы і прапановы па рашэнні праблематыкі разгледжанага ў артыкуле напрамкі);
- спіс цытуемых крыніц, аформленых у адпаведнасці з пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 г. № 3 «Аб парадку афармлення дысертацыі, дысертацыі ў выглядзе навуковага дакладу, аўтарэферата дысертацыі і публікацый па тэме дысертацыі»;
5. Спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання ў тэксце. Парадкавыя нумары спасылак павінны быць напісаны ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1], [2, с.15]). Выкарыстанне аўтаматычных канцавых і звычайных зносак не дапускаецца.
прыклады афармлення спісу цытуемых крыніц
Заўвага. Прыярытэт публікацый артыкулаў у часопісе прадастаўляецца аўтарам, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні, практыкуючым юрыстам і эканамістам.
Артыкулы аўтараў праходзяць праверку па праграме «Антыплагіят» на прадмет запазычанні тэксту.
Прадстаўляючы матэрыял для публікацыі ў часопісе, аўтар(ы) гарантуе(юць) дакладнасць усіх звестак пра сябе, адсутнасць плагіяту і іншых формаў неправамернага запазычання ў рукапісы твора, належнае афармленне ўсіх запазычанняў тэксту, табліц, схем, ілюстрацый.
У выпадку выяўлення рэдакцыяй часопіса неадпаведнасці матэрыялаў названым патрабаванням аўтару(ам) можа быць прапанавана дапрацаваць (перапрацаваць) матэрыял з улікам заўваг і прапаноў альбо адмоўлена ў публікацыі.
Рэдакцыя пакідае за сабой права на рэдакцыйныя змены, не скажаючы асноўны змест артыкула.
За апублікаванне матэрыялаў плата не спаганяецца. Ганарар аўтару(ам) за публікацыю не выплачваецца.
Па ўзнікшых пытаннях можна звярнуцца ў інфармацыйна-выдавецкі аддзел кіравання навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ па тэлефонах +375 (17) 272 94 36, +375 (17) 272 94 78,
+375 (17) 272 94 35 або выкарыстаць E-mail: isbelarus@ncip.by