Пытанне: На якой прававой падставе НЦІУ апрацоўвае персанальныя даныя фізічных асоб пры аказанні патэнтна-інфармацыйных паслуг?
Адказ: На падставе часткі першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных» апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» і іншымі заканадаўчымі актамі.
НЦІУ аказвае патэнтна-інфармацыйныя паслугі на падставе дагавора далучэння. Для таго каб прыняць умовы дамовы, фізічнай асобе патрабуецца праставіць адпаведную адзнаку ў бланку-замове аб згодзе з усімі ўмовамі дамовы. Пры запаўненні бланка-заказу фізічная асоба ўказвае прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), кантактны тэлефон, а таксама электронную пошту.
Прававой падставай для апрацоўкі персанальных даных фізічных асоб пры аказанні ім патэнтна-інфармацыйных паслуг у гэтым выпадку будзе выступаць абзац 15 артыкула 6 Закона «Аб абароне персанальных даных».
05.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)