Пытанне: На якой прававой падставе НЦІУ публікуе персанальныя даныя патэнтных павераных у афіцыйных бюлетэнях? 

Адказ: На падставе часткі першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных» апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» і іншымі заканадаўчымі актамі.

НЦІУ з'яўляецца патэнтным органам, які ажыццяўляе дзяржаўную атэстацыю і рэгістрацыю кандыдатаў у патэнтныя павераныя на падставе Палажэння аб патэнтных павераных Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 1998 г. № 379.

Згодна з пунктам 29 Палажэння аб патэнтных павераных патэнтны орган штогод публікуе звесткі аб атэставаных і зарэгістраваных патэнтных павераных у афіцыйным бюлетэні патэнтнага органа.

Адпаведна, прававой падставай для апрацоўкі персанальных даных патэнтных павераных пры апублікаванні іх персанальных даных у афіцыйных бюлетэнях будзе з'яўляцца абзац 20 артыкула 6 Закона «Аб абароне персанальных даных».

05.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)

Вверх