Пытанне: Ці мае права НЦІУ размяшчаць інфармацыю аб аўтарах на сваім афіцыйным сайце без атрымання згоды на апрацоўку персанальных дадзеных суб'екта персанальных дадзеных? 

Адказ: У адпаведнасці з часткай першай пункта 3 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных» апрацоўка персанальных даных ажыццяўляецца са згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных» і іншымі заканадаўчымі актамі.

НЦІУ ў адпаведнасці з атрыманай дзяржаўнай акрэдытацыяй у якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі (далей - калектыўнае кіраванне) ажыццяўляе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь калектыўнае кіраванне аўтараў і іншых праваўладальнікаў у выпадках, калі гэта цяжка ажыццявіць у індывідуальным парадку.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 4 артыкула 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» арганізацыя па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі размяшчае на афіцыйным сайце інфармацыю аб правах, перададзеных ёй у кіраванне, уключаючы найменні твораў і (або) аб'ектаў сумежных правоў, імя аўтара ці іншага праваўладальніка.

Адпаведна, НЦІУ ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных аўтараў пры размяшчэнні інфармацыі на сваім афіцыйным сайце на падставе абзаца дваццатага артыкула 6 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных», і атрымліваць дадатковую згоду суб'екта персанальных даных не патрабуецца.

08.2023
Падрыхтавала: Т.Л. Свідзінская (Вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага аддзела НЦІУ)

Вверх