12 сакавіка 1993 года ў Маскве адбылася нарада кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД, дзе было падпісана Пагадненне аб мерах па ахове прамысловай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях аховы прамысловай уласнасці (далей – Пагадненне і Савет суадносна).
Галоўнымі напрамкамі дзейнасці Савета з’яўляюцца стварэнне міждзяржаўнай сістэмы аховы прамысловай уласнасці і гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў у галіне аховы прамысловай уласнасці.
У верасні 1993 года ў г. Ужгарад, Украіна, на другім паседжанні Савета быў зацверджаны праект Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (далей – Канвенцыя), афіцыяльнае падпісанне якой адбылося 9 верасня 1994 года ў Маскве на паседжанні Савета Кіраўнікоў Урадаў краін СНД. Канвенцыя ўступіла ў сілу 12 жніўня 1995 года.
Асноўнай мэтай Канвенцыі і заснаванай ею Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (далей – ЕАПА) з’яўляецца стварэнне міжнароднай рэгіянальнай сістэмы прававой аховы вынаходстваў на аснове адзінага Еўразійскага патэнта, які дзейнічае на тэрыторыі ўсіх дзяржаў-удзельніц Канвенцыі.
Рэспубліка Беларусь, якая з’яўляецца ўдзельніцай Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, прымае актыўны ўдзел у рабоце Адміністратыўнага савета ЕАПА, а таксама Бюджэтнай рабочай групы Адміністратыўнага савета ЕАПА.
Супрацоўніцтва Цэнтра з ЕАПА ажыццяўляецца таксама ў рамках здзяйснення праграм дапамогі нацыянальным патэнтным установам дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі: