01.06.2026

1 чэрвеня 2026 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачала сваю працу Летняя школа Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

Арганізатарамі выступілі САІУ, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

На адкрыцці Летняй школы з прывітальным словам выступілі Старшыня ДКНТ Дзяніс Каржыцкі, Старшы саветнік упраўлення стратэгічнага планавання і каардынацыі Акадэміі САІУ Махамед Абдэрауф Бдіуі (анлайн), Віцэ-прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Уладзімір Рабаволаў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман, намеснік дырэктара па патэнтнай экспертызе і выпрабаванні сартоў раслін на адрознасць, аднароднасць і стабільнасць Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін Рэспублікі Беларусь Таццяна Семашка, кіраўнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Шэшко.

У цэнтры ўвагі першага дня навучання – прэзентацыя праграмы Летняй школы, абмеркаванне асноўных аспектаў дзейнасці САІУ, пытанні прававой інтэграцыі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці на еўразійскай прасторы і інш.

Першы дзень Летняй школы САІУ завяршыўся наведваннем Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Даведка:
Летняя школа САІУ праходзіць з 1 па 12 чэрвеня 2026 г. у рамках рэалізацыі Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ, а таксама ў адпаведнасці са Стратэгіяй Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Дадзены праект дае ўнікальную магчымасць студэнтам старшых курсаў, маладым спецыялістам, экспертам у галіне ІУ і прадстаўнікам органаў дзяржаўнага кіравання атрымаць больш глыбокія веды па кожным з аспектаў ІУ, а таксама вывучыць ролю і функцыі, якія бярэ на сябе САІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх