01.12.2023

1 снежня 2023 г. у Палацы Рэспублікі праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні забеспячэння навукова-тэхналагічнай бяспекі», прымеркаваная да 30-годдзя ўтварэння Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Канферэнцыя прысвечана пытанням метадычнага забеспячэння развіцця нацыянальнай інавацыйнай сістэмы нашай краіны.

У цэнтры ўвагі мерапрыемства:

  • стратэгічныя арыенціры рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі ў сучасных умовах;
  • тэхналагічны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і роля навукі ў яго забеспячэнні;
  • развіццё інавацыйнай інфраструктуры на прасторы СНД;
  • навукова-тэхналагічнае развіццё рэгіёнаў Расіі і Беларусі;
  • нейтралізацыя пагроз нацыянальнай бяспекі ў навукова-тэхналагічнай сферы ў рамках сістэмы падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • венчурнае фінансаванне як фактар развіцця навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці;
  • развіццё інстытута прымусовых ліцэнзій у праве Беларусі і інш.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Рабаволавым. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць каля 200 прадстаўнікоў навуковых арганізацый, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі Беларусі і замежжа, органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк, Любоў Трачэнка

Вверх