Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці аўтаматызаваў выплату аўтарскага ўзнагароджання. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман па выніках чарговага пасяджэння Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета пры НЦІУ (РКС).
Адной з цэнтральных тэм сустрэчы аўтарскай супольнасці з кіраўніцтвам НЦІУ стала падвядзенне вынікаў дзейнасці па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі за першае паўгоддзе 2026 г.
Па словах Аляксея Курмана, НЦІУ забяспечыў істотны рост асноўных паказчыкаў за названы перыяд. Збор аўтарскага ўзнагароджання на тэрыторыі Беларусі склаў 7 475 702,29 бел. руб. (108,7 % да ўзроўню 2025 г.). Пры гэтым за першыя шэсць месяцаў размеркавана аўтарскага ўзнагароджання на суму 8 063 025,75 бел. руб. (119,7 % да ўзроўню 2025 г.). З названай сумы на карысць беларускіх аўтараў і праваўладальнікаў, якія непасрэдна перадалі свае маёмасныя правы ў калектыўнае кіраванне НЦІУ, было размеркавана 5 268 749,40 бел. руб. Гэта на 37 % больш, чым у першым паўгоддзі 2025 г.
Генеральны дырэктар НЦІУ таксама адзначыў, што з ростам колькасці карыстальнікаў паўстала неабходнасць інтэнсіфікацыі працэсу цыфравізацыі сістэмы збору і размеркавання аўтарскага ўзнагароджання, якое паступіла у НЦІУ. Так, было ўведзена ў эксплуатацыю праграмнае забеспячэнне, якое дазволіла аўтаматызаваць прадастаўленне справаздачнасці і размеркавання па спецыяльных культурных мерапрыемствах. Гэта значна скараціла тэрміны выплаты ўзнагароды.
Акрамя таго, члены РКС азнаёміліся з механізмамі рэалізацыі апошніх змяненняў у заканадаўстве ў сферы аўтарскага і сумежных правоў, якія тычацца прымусовага ліцэнзавання і новых выпадкаў свабоднага выкарыстання твораў.
Па матэрыялах БЕЛТА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).