05.12.2023

З 5 па 7 снежня 2023 г. у штаб-кватэры Еўразійскай патэнтнай арганізацыі ў Маскве праходзіць 43-е (30-е чарговае) пасяджэнне Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

Паўнамоцныя прадстаўнікі і дэлегацыі васьмі дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі абмяркоўваюць пытанні ўдасканалення Еўразійскага патэнтнага права, фінансавыя аспекты дзейнасці ЕАПА і перспектывы супрацоўніцтва паміж Еўразійскім патэнтным ведамствам і нацыянальнымі патэнтнымі ведамствамі дзяржаў-членаў ЕАПА.

Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні карэкціроўкі памераў пошлін, унясення змяненняў у Патэнтную інструкцыю да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі, а таксама абмеркаванне перспектыўных напрамкаў сумеснай работы па інфармацыйным узаемадзеянні патэнтных ведамстваў.

У рабоце пасяджэння прымае ўдзел паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце ЕАПА, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.


Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталія Новікава

Вверх