08.05.2024

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці аддаюць даніну памяці сваім родным і блізкім, мужнасцю і гераізмам якіх была здабыта свабода і жыццё і знішчаны фашызм. Мы глыбока паважаем подзвіг нашых ветэранаў і імкнемся да таго, каб прыклад іх самаадданасці служыў нам настаўленнем у імкненні да перамог і дасягненняў.

Наша мэта – працаваць так, каб наша любімая Беларусь заставалася моцнай, квітнеючай, шчаслівай і незалежнай. Мы абяцаем, што подзвіг нашых продкаў назаўжды захаваецца ў нашай памяці. Дзякуем за Перамогу!

Вечная слава сапраўдным героям!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Н. Капралава
Вверх