7 кастрычніка 2026 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя «Роля інтэлектуальнай уласнасці ў інавацыйным развіцці Рэспублікі Беларусь: выклікі часу і перспектывы развіцця», прымеркаваная да VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман, Віцэ-прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Уладзімір Рабаволаў, дырэктар установы БДУ «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» Яўген Грынюк, загадчык сектара фундаментальных і прыкладных даследаванняў Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік» Антон Калінін.
У ходзе мерапрыемства Д. Каржыцкі адзначыў, што інвестыцыі ў нематэрыяльныя актывы ў свеце захоўваюцца на высокім узроўні і працягваюць расці: «Беларусь увяла адпаведны паказчык з 2025 г. За першае паўгоддзе бягучага года ён склаў 2,2 % ад агульнага аб'ёму інвестыцый, за 8 месяцаў 2026 г. у нематэрыяльныя актывы ўкладзена 848 млн бел. руб.».
Адначасова расце і экспарт узнагароджанняў за карыстанне аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці: у I паўгоддзі 2026 г. ён дасягнуў 83,8 млн долараў – на 15 % больш, чым годам раней.
У мэтах камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі актыўна развіваецца праект НЦІУ Біржа інтэлектуальнай уласнасці: на ёй размешчана каля 800 камерцыйных прапаноў на аб'екты прамысловай уласнасці і дагаворы франчайзінгу. Акрамя таго, заканадаўствам для аб'ектаў прамысловай уласнасці прадугледжана каля 7 спосабаў камерцыялізацыі.
У сваю чаргу, генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман адзначыў упэўнены рост крэатыўнага сектара эканомікі ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій: «За I паўгоддзе 2026 г. экспарт камп'ютарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг вырас на 13,7 % да аналагічнага перыяду 2025 г.».
У Глабальным інавацыйным індэксе – 2026 Беларусь увайшла ў топ-25 па долі экспарту ІКТ-паслуг у агульным аб'ёме гандлю, па стварэнні мабільных дадаткаў – 32-е месца».
Цыфравізацыя дае новыя магчымасці прасоўвання беларускіх тавараў, але ўзмацняе рызыкі незаконнага капіравання. Эфектыўны бар'ер супраць кантрафакту – прававая ахова прамысловай уласнасці: за I паўгоддзе 2026 г. пададзена 4199 заявак, з іх 1609 – ад нацыянальных заяўнікаў.
Асобна генеральны дырэктар НЦІУ спыніўся на ахове правоў аўтараў і праваўладальнікаў: «НЦІУ – адзіная ў краіне арганізацыя па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі: больш за 8000 дзеючых дагавораў. Збор аўтарскага ўзнагароджання за I паўгоддзе 2026 г. склаў 7,8 млн бел. руб., размеркавана (з улікам пераходзячага астатку) 8,0 млн бел. руб. Большая частка названых сродкаў была выплачана на карысць нацыянальных аўтараў».
Віцэ-прэзідэнт ЕАПВ ЕАПА Уладзімір Рабаволаў паведаміў, што Беларусь займае 7-е месца па колькасці еўразійскіх заявак на вынаходствы, а з папраўкай на колькасць насельніцтва – 3-е, саступаючы толькі Швейцарыі і Даніі. Больш за ўсё заявак падаецца ў галіне медыцыны і ветэрынарыі, вымярэнняў, оптыкі, транспарту, будаўніцтва, электронікі і апрацоўкі матэрыялаў.
Сярод лідараў-заяўнікаў БДУІР, Віцебскі медыцнскі ўніверсітэт, Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, ЛЭМТ БелОМО, БНТУ, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, БДУ.
Па еўразійскіх заяўках на прамысловыя ўзоры Беларусь на 2 месцы. У ліку лідараў – ААТ «МАЗ», ААТ «Амкадор», ААТ «МЗКЦ», ААТ «Белшына», ААТ «БЕЛАЗ», Брэсцкі мясакамбінат, ААТ «Беллакт».
Паказальная і дынаміка падтрымання правоў: у Беларусі падтрымліваецца ў сіле 11 418 еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы. За тры гады іх колькасць вырасла на 22 %.
«Гэтыя паказчыкі гавораць аб высокім узроўні навукова-тэхналагічнага развіцця і экспартна-арыентаваным, індустрыяльным характары беларускай эканомікі», – сказаў У. Рабаволаў.
Азнаёміцца з відэа прэс-канферэнцыі можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).