09.02.2024

8 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя па выніках 2023 г.

На канферэнцыі выступілі з дакладамі аб выкананні калектыўнага дагавора НЦІУ ў 2023 г. генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Фёдар Рамашка.

Акрамя гэтага, былі падведзены вынікі дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі за справаздачны перыяд. Таксама ў рамках мерапрыемства зацверджана новая рэдакцыя калектыўнага дагавора НЦІУ.

У працы справаздачна-выбарнай канферэнцыі прыняў удзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх