09.10.2023

У гонар 30-годдзя фарміравання сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў Кыргызскай Рэспубліцы 5-6 кастрычніка 2023 г. у Бішкеку прайшоў Міжнародны форум «Трансфармацыя інтэлектуальнай уласнасці ў эфектыўны інструмент развіцця інавацыйнай эканомікі» (Форум).

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у працы форуму прынялі ўдзел генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў і начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Канстанцін Галімаў.

У рамках мерапрыемства бакі абмяняліся вопытам у сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў, правялі перамовы па пытанні рэалізацыі падпісаных на пляцоўцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці двухбаковых пагадненняў у галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў:

Дагавора аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у галіне публічнага выканання твораў;

Дагавора аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у галіне «вялікіх правоў».

Таксама бакі абмеркавалі пытанні цыфравізацыі патэнтных ведамстваў. У ходзе мерапрыемства Кыргызпатэнт правёў дэманстрацыю сучасных тэхналогій, у тым ліку тых, якія ўжываюцца ў галіне калектыўнага кіравання.

У рамках візіту ў Кыргызскую Рэспубліку адбылася рабочая сустрэча з кіраўніцтвам падведамнай Кыргызпатэнту дзяржаўнай установы «Інавацыйны цэнтр» па пытаннях дзейнасці дадзенай установы як удзельніка экасістэмы інавацый Кыргызстана, вывучэння асаблівасцяў выкарыстання установай інтэлектуальнай уласнасці ў стартапах, праграмах і мерапрыемствах, што рэалізуюцца і праводзяцца «Інавацыйным цэнтрам».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: КЫРГЫЗПАТЭНТ
Вверх