09.11.2023

8 лістапада 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў». Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня сляпых (13 лістапада) і трэцяй гадавіны далучэння Беларусі да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў рабоце семінара з дакладам «Прававыя асновы інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў» выступілі начальнік аддзела заканадаўства ў галіне аўтарскага і сумежных правоў Вольга Ільіна і вядучы спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў Вікторыя Шадрына.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх