10 красавіка 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прыняў удзел у мерапрыемстве па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні манумента «У памяць аб воінах Савецкай Арміі і партызанах-земляках», які размешчаны ў аграгарадку Чурылавічы Міханавіцкага сельсавета Мінскага раёна.
Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Манумент у Чурылавічах стаў адным з сімвалаў даніны павагі да абаронцаў Радзімы захавання і памяці аб гераічным мінулым Беларусі.
Сярод удзельнікаў ініцыятывы – намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, прадстаўнікі актыва першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦІУ і Савета маладых вучоных, супрацоўнікі ведамства.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).