12.01.2024

18-19 кастрычніка 2023 г. у Мінску адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», на якой разглядаліся ключавыя тэндэнцыі і праблемы развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

У рамках секцыйных пасяджэнняў абмяркоўваліся аптымальныя інструменты аховы і кіравання вынікамі інтэлектуальнай дзейнасці, перспектывы развіцця рэгіянальных і міжнародных сістэм прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, асаблівасці прыцягнення фінансавання пад нематэрыяльныя актывы, асаблівасці прававога рэгулявання стварэння і выкарыстання відэагульняў, праблемы прававой прыроды віртуальнай маёмасці ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці, асаблівасці і сусветныя тэндэнцыі развіцця інтэлектуальнай уласнасці на сучасным этапе.

З электроннай версіяй зборніка матэрыялаў канферэнцыі, які ў    2023 г. выдадзены ў 3 частках, а таксама зборнікамі папярэдніх гадоў можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх