12.06.2026

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці 16 кастрычніка 2026 г. правядуць VI Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Кірава, 18, Прэзідэнт-Гатэль.

У праграме:

  • інтэлектуальная ўласнасць і IT-тэхналогіі: распрацоўка праграмнага забеспячэння, геймдэв, камп’ютарная графіка і анімацыя;
  • патэнтаванне вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, створаных у сферы крэатыўных індустрый;
  • ахова аўдыёвізуальных і іншых відаў твораў і выканальніцкага мастацтва;
  • інтэлектуальная ўласнасць і індустрыя моды, прамысловы і іншыя віды дызайну;
  • таварныя знакі, брэндынг і маркетынг у сферы творчых індустрый;
  • крэатыўны турызм;
  • стварэнне, прававая ахова і камерцыялізацыя арт-аб'ектаў як унікальных прадметаў мастацтва;
  • ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і абарона правоў на іх: гатовыя рашэнні для малога і сярэдняга бізнесу;
  • адукацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Па выніках канферэнцыі плануецца выпуск зборніка матэрыялаў, які будзе ўключаны ў РІНЦ.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых.

Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый мінулых гадоў, а таксама накіраваць свае матэрыялы для будучага зборніка можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка
Вверх