У рамках Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам (БДУ) 13 сакавіка 2024 г. на базе юрыдычнага факультэта БДУ адбыўся III Міжнародны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці: гісторыя станаўлення і перспектывы».
Ад НЦІУ у мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, начальнік упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Аляксандр Мазанік, спецыялісты аддзела фарміравання баз даных упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Кацярына Пруднікава і Аліна Комар.
Мерапрыемства было прысвечана абмеркаванню актуальных праблем тэорыі і практыкі права інтэлектуальнай уласнасці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства з улікам гісторыі развіцця і перадавога замежнага вопыту.
Падчас свайго вітальнага звароту А. Заяц адзначыў пашырэнне ўзаемадзеяння паміж БДУ і патэнтным ведамствам.
Штогод прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты актыўна ўдзельнічаюць у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі НЦІУ «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», публікуюць навукова-практычныя артыкулы ў часопісе «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі».
Студэнты БДУ рэгулярна ўдзельнічаюць у конкурсе НЦІУ сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Акрамя таго, яны праходзяць пераддыпломную практыку ў ведамстве і маюць магчымасць наступнага працаўладкавання.
Таксама з 2020 г. у БДУ пры падтрымцы НЦІУ функцыянуе Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik