14.02.2024

14 лютага 2024 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці са Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргеем Шлычковым. Тэмай абмеркавання сталі асаблівасці электаральнай кампаніі 2024 г.

Таксама ў ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні працэсаў абнаўлення элементаў палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь за апошнія гады, уключаючы змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдасканаленне заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Указаныя змены спрыяюць умацаванню даверу да выбарчага працэсу і павышэнню актыўнага ўдзелу грамадзян у палітычным жыцці краіны.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: Алена Васіленка

Вверх