15.12.2023

За актыўны ўдзел ва ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці аб'яўлены падзякі генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці:

  • дацэнту кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алене Аляксандраўне Бароўскай;
  • намесніку дырэктара ТАА «ІПМ-Кансалт ацэнка» Інэсе Браніславаўне Падуновіч;
  • старшыні Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святлане Пятроўне Юрэне.

Узнагароджанне адбылося ва ўрачыстай абстаноўцы падчас правядзення Міжнароднага семінара па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік 14 снежня 2023 г.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх