17.01.2024

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Ад сэрца да сэрца» у рамках штогадовай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Першасная прафсаюзная арганізацыя НЦІУ арганізавала збор грашовых сродкаў для лячэння дзіцяці, які мае патрэбу ў дапамозе.        

Гэты марафон праводзіцца ў сталіцы на працягу сямі гадоў з мэтай аказання дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі. Арганізатарам мерапрыемства выступае адміністрацыя Партызанскага раёна г. Мінска. Штогод у акцыі прымаюць удзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, валанцёры, прадстаўнікі беларускай эстрады.

Таксама ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых «Ад усёй душы» аказаў бязвыплатную спонсарскую дапамогу дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна».

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх