18.10.2023

У рамках 3 секцыі III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 19 кастрычніка, запланаваны да разгляду пытанні канцэптуальнага развіцця сферы інтэлектуальнай уласнасці, сярод якіх: баланс інтарэсаў як ключавая праблема права інтэлектуальнай уласнасці; лічбавая трансфармацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: выклікі прававому рэгуляванню ва ўмовах тэхналагічных змяненняў; парадыгма прыватнага права ў інавацыйную эпоху; эмерджэнтнасць як ўласцівасць сістэмы права інтэлектуальнай уласнасці; праблемы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, якія ўключаюць сістэмы штучнага інтэлекту.

Сярод спікераў секцыі і ўдзельнікаў дыскусіі – эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі навуковых арганізацый, прадпрыемстваў і ВНУ краіны, патэнтныя павераныя і ацэншчыкі, а таксама госці з Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці (Расійская Федэрацыя).

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні секцыі і канферэнцыі ў цэлым можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх