22.03.2024

Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных арганізацый усклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». 22 сакавіка тут аддаюць даніну памяці ахвярам хатынскай трагедыі і іншых спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У цырымоніі прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» быў адкрыты 55 гадоў таму, у 1969 г., у памяць аб ахвярах фашызму. На тэрыторыі комплексу знаходзяцца адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак» – 185 магіл, кожная з якіх сімвалізуе адну з беларускіх вёсак, спаленых разам з насельніцтвам.

Яшчэ адзін элемент комплексу – «Сімвалічныя дрэвы жыцця», на галінах якіх пералічаны назвы 433 беларускіх вёсак, якія былі знішчаны акупантамі разам з жыхарамі, але адноўлены пасля вайны.

Мемарыяльны комплекс «Хатынь» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. З дня адкрыцця яго наведалі больш за 40 млн чалавек са 100 краін свету.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васіленка
Вверх