22 чэрвеня 2026 г. у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа кіраўніцтва Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, актыў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і прадстаўнікі Савета маладых вучоных НЦІУ наведалі Вайсковыя могілкі ў Мінску, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да падножжа Воінскага мемарыяла, на якім запісаны прозвішчы 440 ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Даведка:
Вайсковыя могілкі Мінска – адзін з найстарэйшых некропаляў у межах горада, дзе пахаваны вядомыя людзі Беларусі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут былі перапахаваны астанкі ўдзельнікаў Мінскага падполля, у брацкіх магілах пахаваны воіны, якія загінулі пры вызваленні Мінска. У паўночна-заходняй частцы могілак з боку вул. Казлова былі зроблены 42 брацкія і больш чым 500 адзіночных магіл, у якіх пахаваны больш за 1000 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1965 г. тут усталяваны помнік – скульптура савецкага салдата.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).