23.04.2024

22 красавіка 2024 г. у Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці, на тэму «Эфектыўная сістэма інтэлектуальнай уласнасці – залог устойлівага развіцця краіны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

У рабоце прэс-канферэнцыі таксама ўдзельнічалі намеснік дырэктара па патэнтнай экспертызе і выпрабаванні сартоў на адметнасць, аднастайнасць і стабільнасць дзяржаўнай установы «Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванні і ахове сартоў раслін» Таццяна Сямашка, загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Свадкоўская, загадчык аддзела «Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксандр Успенскі.

У рамках мерапрыемства спікеры расказалі аб важнасці тэмы Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці 2024, сістэме інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі і напрамках яе развіцця, ахове вынаходстваў і твораў і інш.

Ці ўсе вынаходствы з’яўляюцца ахоўнай катэгорыяй? Ці можна павесіць у сябе дома копію вядомай карціны? Ці можна адсканаваць у асабістых мэтах кнігу сучаснага аўтара? Калі неабходна працытаваць артыкул аднаго даследчыка для навуковай працы, ці можна выкарыстоўваць тэкст цалкам? Калі чалавек захоча зрабіць серыю прынтаў з дзяржаўнай сімволікай (напрыклад, са сцягам Рэспублікі Беларусь), ці трэба будзе дамаўляцца з праваўладальнікам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні – па спасылцы.

Па матэрыялах Дома прэсы

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: youtube.com/@dompressy_by
Вверх