26.04.2022

Штогод 26 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці, які дазваляе расказаць шырокай грамадскасці пра тое, як правы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) спрыяюць развіццю інавацый і творчасці.

Сёлета тэма Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці гучыць так: «ІУ і моладзь: інавацыі ў імя будучыні», і ў цэнтры ўвагі –інавацыйная дзейнасць і творчасць маладых людзей.

Моладзь па ўсім свеце бярэцца за вырашэнне розных праблем з дапамогай інавацый, выкарыстоўваючы сваю энергію і вынаходлівасць, дапытлівасць і творчы патэнцыял дзеля дасягнення светлай будучыні. Людзі, настроеныя на інавацыі, энергічную працу і рэалізацыю сваіх творчых задум, дапамагаюць ператвараць у жыццё змены, неабходныя нам для пераходу да больш устойлівай будучыні.


Фотa: wipo.int
Вверх