26.02.2024

У № 1 (2024 г.) часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Юрыя Нечапурэнкі (кандыдат хімічных навук, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем») на тэму «Рынак аб'ектаў прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».


У артыкуле аўтарам выкананы аналіз рынку аб'ектаў прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1993-2022 гг. Паказана, што ў даследаваны перыяд дынаміка рэгістрацыі дагавораў аб распараджэнні правамі на аб'екты прамысловай уласнасці ў патэнтным органе Рэспублікі Беларусь мае станоўчы трэнд. Назіраецца тэндэнцыя павелічэння долі дагавораў комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу) і ліцэнзійных дагавораў пры памяншэнні долі дагавораў саступкі. Аўтарам зроблена выснова аб тым, што дзяржаўны сектар мае значную долю рынку ліцэнзійнай гандлю аб'ектамі прамысловай уласнасці, а навуковыя арганізацыі і ўніверсітэты займаюць дамінуючае становішча ў якасці ліцэнзіяраў па прадастаўленні правоў на выкарыстанне гатункаў раслін, вынаходстваў і сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава

Вверх