27.02.2024

27 лютага 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, дацэнта кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірыны Дарафеевай адбылося чарговае пасяджэнне Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета (РКС) пры НЦІУ.

У пасяджэнні прынялі ўдзел заслужаныя і народныя артысты Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, прадзюсары, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і інш.

Галоўнай тэмай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні за 2023 г.

У ходзе пасяджэння Канстанцін Галімаў, начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ, адзначыў, што «2023 г. для НЦІУ выдаўся выніковым. Агульная сума аўтарскага ўзнагароджання, якое паступіла у Нацыянальны цэнтр, склала 8,7 млн бел. руб., што больш чым на 23,4 % перавысіла аналагічны паказчык 2022 г. Таксама ў 2023 г. назіраўся рост амаль па ўсіх паказчыках у параўнанні з 2022 г.».

Акрамя таго, членам РКС была прадстаўлена інфармацыя аб рабоце па ўключэнню карыстальнікаў твораў у дагаворныя адносіны. З адпаведным дакладам выступіў начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанок.

Члены РКС высока ацанілі працу НЦІУ па выніках 2023 г.

Нагадаем, што азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй аб ажыццяўленні НЦІУ дзейнасці па калектыўным кіраванні можна на сайце НЦІУ па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васіленка
Вверх