27.10.2023

26 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рамках адзінага дня інфармавання прадстаўлены даклад начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ Віталя Бурага на тэму «Сацыяльная бяспека: асноўныя прынцыпы і прыярытэты».

Асноўнай тэмай абмеркавання сталі ключавыя прынцыпы сістэмы сацыяльнай бяспекі ў Беларусі, аспекты супрацоўніцтва паміж дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі для забеспячэння сацыяльнай бяспекі, прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай бяспекі (забеспячэнне стабільнасці сацыяльнай сферы, абарона насельніцтва ад сацыяльных рызык, развіццё сацыяльнай абароны і падтрымкі ўразлівых груп).       

Таксама былі разгледжаны меры і праграмы, што прымаюцца Урадам Беларусі для забеспячэння сацыяльнай бяспекі насельніцтва: развіццё сістэмы сацыяльнага забеспячэння, паляпшэнне доступу да медыцынскага абслугоўвання, забеспячэнне занятасці і абароны правоў работнікаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленко

Вверх