28.11.2023

У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Вольгі Ільіной (начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) і Вольгі Нікіфаравай (вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) на тэму «Да пытання аб развіцці прававога рэгулявання грамадскіх адносін, якія складваюцца ў галіне заключэння дагавораў міжнароднага франчайзінгу».


У артыкуле разглядаюцца пытанні заключэння дагавораў комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу). Аўтарамі прааналізаваны асноўныя праблемы, якія ўзнікаюць пры заключэнні дагавора міжнароднага франчайзінгу, а таксама выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы рэгламентацыі парадку заключэння дагавораў міжнароднага франчайзінгу.   

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава

Вверх