30.10.2023

26 кастрычніка 2023 г. на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) абмеркавалі вынікі реализации «праектаў будучыні» за дзевяць месяцаў 2023 года.

Даведка:
Праекты Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця з'яўляюцца асновай шасці комплексных «праектаў будучыні»: нацыянальны электратранспарт, біятэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе, дакладнае земляробства, інавацыйная ахова здароўя, біятэхналогіі для фармацэўтыкі, разумныя гарады Беларусі.

Гэтыя праекты прадугледжваюць стварэнне ўнікальных высокатэхналагічных вытворчасцей з высокім эканамічным патэнцыялам, развіццё новых навуковых і інжынерных школ у галіне высокіх тэхналогій, павышэнне якасці жыцця насельніцтва.

Выступаючы з дакладам, першы намеснік Старшыні ДКНТ Дзяніс Каржыцкі паведаміў, што ў рамках «праектаў будучыні» выконваюцца маштабныя праекты рэспубліканскага значэння – стварэнне цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі (РНПЦ «Кардыялогія»), лічбавых платформаў «Разумны горад» і «Дакладнае земляробства», а таксама ўнікальныя рэгіянальныя праекты па арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцяў у галіне біятэхналогій, электрамабілебудавання і па іншых напрамках.

У прыватнасці, разглядаючы праект «Нацыянальны электратранспарт», Д. Каржыцкі праінфармаваў, што яго рэалізацыя суправаджаецца выкананнем 45 мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для распрацоўкі і ўкаранення электратранспарту.

Таксама ў 2023 г. прадоўжана работа па рэалізацыі праекта па стварэнні сістэмы дакладнага земляробства, у тым ліку па распрацоўцы інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «Лічбавая платформа дакладнага земляробства» (першая чарга), паэтапным пераходзе сельскагаспадарчых арганізацый да выкарыстання элементаў сістэмы дакладнага земляробства.

У рамках праекта «Разумныя гарады Беларусі» выконваецца 13 мерапрыемстваў. Сярод іх – стварэнне тыпавой рэгіянальнай дзяржаўнай лічбавай платформы «Разумны горад», укараненне яе ў Мінску, абласных цэнтрах і 11 рэгіянальных гарадах. Паводле папярэдняй ацэнкі, мерапрыемствы дадзенага комплекснага «праекта будучыні» ў 2023 г. будуць выкананы ў тэрмін і ў поўным аб'ёме.

У працы калегіі прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: gknt.gov.by/

Вверх