30.12.2023

Дарагія сябры, калегі! 

Ад усяго сэрца віншую вас з надыходзячым Новым 2024 годам!

У гэты доўгачаканы і па-сапраўднаму чароўны момант дазвольце пажадаць вам і вашым блізкім радасных, незабыўных і трохі чароўных святаў! Хай яны пяройдуць у яркія, напоўненыя пераможнымі рашэннямі будні!

Хай навагодняя атмасфера прынясе дабрабыт і гармонію ў вашы сем'і! Хай у новым годзе ў вас будзе шмат магчымасцяў зрабіць жыццё ярчэй!

Перакананы, што сумеснай творчай працай мы прынясем нямала карысці нашай роднай Беларусі!

Будзьце здаровымі, любімымі і энергічнымі! Гармоніі вам і росквіту ў надыходзячым годзе!

З шчырай павагай, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці У. А. Рабаволаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх