09.09.2022

9 верасня 1994 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў была падпісана Еўразійская патэнтная канвенцыя (ЕАПК). Фактычна гэтая дата стала днём заснавання Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

Кіраўнікі і эксперты, якія стаялі ля вытокаў стварэння ЕАПА, кіраўнікі і эксперты нацыянальных патэнтных ведамстваў разумелі важнасць стварэння адзінай арганізацыі, якая дапамагае захаваць агульную патэнтную прастору. Такі падыход дазваляў захаваць базу для навуковага, тэхналагічнага і эканамічнага партнёрства і інавацыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

На аснове ЕАПК ажыццяўляецца пастаяннае ўдасканаленне рэгіянальнай нарматыўна-прававой базы і яе актуалізацыя, у тым ліку прыняты Пратакол аб ахове прамысловых узораў. За час, які прайшоў з моманту падпісання канвенцыі, было выдадзена больш за 40 000 еўразійскіх патэнтаў на вынаходніцтвы патэнтаўладальнікам з больш за 130 краін свету.

Па матэрыялах ЕАПА


Фота: eapo.org
Вверх