02.11.2022

19 лістапада ў 11:00 пачынаецца трэці этап конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці». Тэма лекцыі і прэзентацыі – «Што такое інтэлектуальная ўласнасць? Частка 3» (фірменныя найменні, таварныя знакі, геаграфічныя ўказанні, правы на сродкі індывідуалізацыі, выкарыстанне сродкаў індывідуалізацыі, ахоўныя дакументы).

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Савет маладых вучоных НЦІУ.

Конкурс прадугледжвае сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў аб сферы інтэлектуальнай уласнасці і стымулявання вучняў да праслухоўвання прапанаваных лекцыйных матэрыялаў.

10 пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы. У конкурсе прадугледжаны дзве дадатковыя намінацыі: «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа». Для ўдзелу ў апошняй намінацыі зарэгістраваліся больш за 350 школ.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.

Разбор тэстаў даступны ў нашым Instagram-акаўнце і Youtube-канале.


Фота: НЦІУ
Вверх