14.05.2022

У рамках выканання першачарговых мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года генеральным дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы «Аб'яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Сяргеем Паддубкам зацверджана Палітыка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці інстытута.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Мемарандумам аб узаемаразуменні паміж Урадам Беларусі і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці рэалізуецца Нацыянальны праект па развіцці інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўстаноў вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых арганізацый Беларусі. Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ў рамках нацыянальнага праекта арганізацыям аказваецца ўсебаковае метадычнае садзейнічанне ў падрыхтоўцы палітык у галіне інтэлектуальнай уласнасці.


Вверх