21.04.2022

21 красавіка 2022 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы напярэдадні Дня інтэлектуальнай уласнасці адбыўся семінар на тэму «Інтэлектуальная ўласнасць і моладзь: інавацыі ў імя будучыні».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Сяргей Шчарбакоў, дырэктар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Раіса Сухарукава і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), кандыдат юрыдычных навук Уладзімір Рабаволаў.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся актуальныя пытанні распараджэння выключнымі правамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскага права на творы навукі, была падкрэслена важнасць патэнтнай аналітыкі як інструмента кіравання навукай і інавацыямі і інш.

Ад НЦІУ ў ліку дакладчыкаў семінара перад слухачамі выступілі: начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова і начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Кацярына Янцікава.


Фота: РНТБ
Вверх