28.06.2022

24 чэрвеня ў рэжыме анлайн адбыўся круглы стол «Таварны знак VS даменнае імя».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дацэнт, загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дыяна Іванова; прадстаўнік адміністратара нацыянальнай даменнай зоны Уладзімір Кір'яненка; начальнік упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Наталля Сінішава; патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Святлана Каралёва. Мадэратарам дыскусіі выступіла начальніца аддзела дасудовага ўрэгулявання НЦІУ Таццяна Талканіца.

Удзельнікі абмеркавалі пытанні суадносін таварных знакаў і даменных імёнаў, праблемы рэгістрацыі пазначэнняў, якія ўяўляюць сабой даменныя імёны, у якасці таварных знакаў.

Запіс трансляцыі можна паглядзець на нашым YouTube-канале па спасылцы.

Вверх